Калі дзіця штодня атрымвае абед, гэта яшчэ не значыць, што маці пра яго клапоціцца. І калі ў кватэры, дзе ён жыве, шэсць ці сем пакояў, гэта яшчэ не значыць, што ў яго ёсць сям'я і сапраўдны дом. І калі яго жыццем не цікавяцца….
Аднойчы старэйшая сястра Эрыкі – чатырнаццацігадовая Ільза – надзела чырвонае паліто і сказала, што пойдзе купіць сшытак у лінейку. Гэта быў апошні раз, калі Эрыка бачыла сястру. Дзяўчынка збегла з дому. Яна прыносіла шмат клопатаў сваім і без таго вечна занятым бацькам. Здаецца, яны не вельмі хвалююцца пра зніклую дачку… Эрыка даведалася, што яны хочуць здаць Ільзу ў прытулак, калі тая вернецца. ”Таму што немагчыма больш несці адказнасць “– так яны кажуць… А хто тады павінен несці адказнасць? І што гэта такое?..
Эрыка баіцца, што Ільза сапраўды не вярнецца. Яна любіць сястру і не хоча, каб тая трапіла ў прытулак. Дзяўчынка захоўвае маўчанне ў адказ на настойлівыя пытанні бацькоў: яна ведае праўду, але нічога ім не скажа. Магчыма, калі ёй будзе чатырнаццаць, яна таксама збяжыць…
“Я ўсе напішу, хоць і не ведаю, з чаго пачаць" – прызнаецца Эрыка. І сапраўды, паспрабуй разбярыся ў гэтым няпростым жыцці, калі ты – падлетак, а дарослыя, здаецца, заблыталіся яшчэ мацней. Як атрымалася так, што Ільзе, старэйшай сястры Эрыкі, стала невыносна жыць дома? І – самае галоўнае – куды яна збегла?